Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пахаваны мае землякі

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)
Лашчыць сонца бяроз карагоды, Безупынна бягуць цягнікі. На ўскрайку, ля самай чыгункі, Пахаваны мае землякі. Спяць у роднай зямлі патрыёты, Абеліскі маўкліва стаяць. Іх прабітыя кулямі сэрцы, Пяцікутнаю зоркай гараць. Посвіст сойкі і крык жураўліны У блакітны ляцяць далячынь. Чакаюць з вайны пасівелыя ўдовы Маладых назаўсёды мужчын. Лашчыць сонца бяроз карагоды, Адзявае ў зялёну красу. Я героям Вялікай Айчыннай Веснавыя пралескі нясу.NIKE HYPERLIVE EP