Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакрысе ападае лістота...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
*** Пакрысе ападае лістота, Пад нагамі – пажоўклае лета… Час ад часу прымроіцца мора Нібы з іншага, дзіўнага, свету… Час ад часу душа ўскалыхнецца І паймкнецца да сонца чужога. Нібы сон, ты за ёю, здаецца, Пралятаеш бясконцасць прасторы. У трымценні ўяўлення жывога, У аблоках, паветры, міжчассі… Пірэнэйскаю поўнішся воляй, І глытком каталонскага шчасця. Там, дзе пальмы, пакінута нешта, Там, дзе цыпрыс, вякуе усмешка… Ад пачуццяў па восені рэшта Застанецца, як пані Франчэска, Застанецца, каб, мабыць, употай Павясці за сабой ў далягляды, Праз залевы, віхуры, праз слоту, Праз пустэльні, гаі і праз ляды. І, калі ачуняеш, прачнешся – Незнарок успаміны ўзгайдаеш, Краявід жоўтаскуры прал’ецца Крыху горкай, прывезенай кавай... Nike Special Forces Air Force 1 Boots