Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паланэз пажоўклай лістоты

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)
Паланэз пажоўклай лістоты, Невымоўных рапсодый пяшчота, Непадгеджаных мітаў адзнакі, Неспазнанага водару спадкі. Час малення зляцелых дадолу, Непаспелых прамовіць нічога, Неспазнелых няўлоўных пакутаў Непабачаным цугам прыкутых. Дзіва чырвані з просінню змовы, Непашытыя швачкай уборы, Несаспелыя зыркі маланак, Ненароджаны роснасцю ранак. Паланэз развітальны лістоты, Невымоўных пачуццяў пяшчота, Непаспелых прамовіць нічога Ненароджаных душаў у Словах. Puma