Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палявая кухня

Сярэдняя: 5 (1 голас)
ПАЛЯВАЯ КУХНЯ – Глядзіце, братцы, мчыцца! – Як птушка-тройка быццам! – Байцы ўстаюць стамлёныя з зямлі. – Хутчэй жа, радасць наша! – Вось міг непараўнальны: Убачыць як пыліць яна ўдалі! – Мы скажам “дзякуй” кухні, Што падняла так дух нам! – Дык ухнем мы “Дубінушку” ізноў! А як пасля зайграюць Ў пустых жалудках маршы, – Зноў будзем марыць аб сустрэчы з ёй. І мірнаю парою Спаткацца рады з ёю, На шчасце, ўжо ва ўмовах не такіх. Яна і на вучэннях Намнога даражэй нам Заморскіх рэстаранаў дарагіх! Эх, кухня палявая, – Сяброўка баявая, – Сястра-блізнятка пошты палявой! Ты нас цяплом напоўніш, Аб доме нам напомніш. Нам па душы характар шчодры твой. Jordan Flight Luxe