Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палыновы матыў

Сярэдняя: 3.9 (11 галасоў)

Матыльком трапеча сэрца,
Пульс змарудзіў і прыстыў,
Восем яблынькаў малечай
З таткам тут я пасадзіў.
Ствол таўчэзны і магутны…
Яблык мноства—не сабраць,
Толькі яблычкі з атрутай
Вельмі страшна каштаваць.
Трэпле вецер чуб лагодна,
Сенам дыхае зямля,
Мне самотна і маркотна,
Не смяецца тут дзіця.
Адзінота, запусценне,
Стогнуць з ветрам кавылі,
І не сеецца насенне
На Чарнобыльскай зямлі.
Палыны трывожаць сэрца,
Не астудзіць золак боль,
Не арэцца і не жнецца,
А бур’ян расце пад столь.
Чырванее жар шыпшыны,
А калючкі, як багры
Упіліся ва ўспаміны
Той чарнобыльскай вясны.
Маці з сынам на пагорку
Сустракалі цішыню,
А сустрэлі гора-зорку
У тую даўнюю вясну.
Нават яблынька-каштэлька
Ружавела і цвіла,
Што атручана зямелька,
Яшчэ ня ведала яна.
Як дзяўчо каля калодца,
Так засмучана стаіць,
Азірнуўся ля варотцаў,
Мне вадзіцы тут не піць.
Высяленне.. Свет вялікі!
Толькі хатка тут мая,
Дзе вясёлая крыніца,
Смагу бавіла штодня.
Скарб з сабою небагаты:
Дакументы ўсе забраў,
І ключы ад роднай хаты,
У кішэню я паклаў.
І крычала сэрца нема,
Слёзы падалі ў траву,
Пасыпала зверху неба
Попел горкі з палыну.
Усё нажытае – насмарку,
Пахавалі ў зямлю,
Палыновая атрута
Спапяліла ўсю раллю.
Вельмі страшна азірнуцца,
Вёска – прывідам стаіць…
На чужой зямлі прачнуцца?
Ну і як там далей жыць?
На чужыне -- не ўваскрэснуць,
Прысмак у роце той стаіць.
Боль і шрамы тысяч сэрцаў,
Цяжка вельмі загаіць.
…Зараслі палі кустамі,
Гай з бярозаў між дарог,
Пасталеў і ён з гадамі,
У зямлю пайшоў парог.
Час няўмольна пахаваны,
Успамін толькі жывы,
Там, дзе хатку зарывалі,
Дуб маркоціцца стары.
І сляды…Сляды прапалі
Нашых продкаў, што жылі,1
Іх кладзішчы пахавалі,
У той чарнобыльскай зямлі.
Лес стаіць, маўчыць бяздушна. ну
Вецер выстудзіў цяпло,
Не спявае маці гучна,
У нябыт жыццё пайшло.
© Copyrіght: А. Якубоўская