Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памятаеш, мы пісалі вершы на паперы

Яшчэ не ацэнена
Памятаеш, мы пісалі вершы на паперы? калі яшчэ не існавала сымбаля новай веры – планшэта, калі мы не губляліся ў Сеціве, а крэмзалі ў сшытках: “Быццам квецце – яе ўсмешка…” Час пульсуе ў скронях знішчае рэчаіснасць, на далоні застылі зморшчыны – здаецца, што ніколі не меў ты скуры іншай, і ўсё толькі адгэтуль пачынаецца. Прастора – не фотаздымак, а гульня актора ў характары, асобы і настроі, гуляе ў ролі і Гасподзь, патроіў ён час на сёння, заўтра і ўчора, а дзень – на белае, ружовае і чорнае час не шкадуе ні знутры ні звонку – ён перагортвае старонку за старонкай жыццё. І вось ужо зусім не на паперы мы пішам вершы… Толькі хтосьці ў дзверы пагрукаў. Я гляджу ў вочка – Там мой двайнік стаіць з паперай моўчкі. adidas