Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паслухай

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Паслухай чалавек цябе чакае
Зямля Матуля спадчына твая
Яна Вясною громами гукае
І кліча з Неба крыкам жураўля

Глянь распасцёрла поле прад табою
I з Неба зорак вочкамi глядзiць
Цябе сустрэне Мiрам i Пакоем
I зможа апрануць i накармiць

Крынiчка звонкай песенкаю клiча
I траўкi у поле цiха шапацяць
Прыходзь да нас змянi сваё аблiчча
Вучыся жыць у згодзе i ствараць

Вяртайся у лона Матухны Прыроды
Глыбока ў Землю каранi пускай
Няхай з высот птушынага паллета
Яна паходзiць на першавытокаў Рай

Напоунi Сэрца да Зямлi Любоўю
Прачнiся i Дух Рода абудзi
Прастор Кахання з мiлаю сваёю
Стварай у Святлом напоўненным жыццi

Паслухай чалавек цябе чакае
Зямля Матуля спадчына твая
Квiтнеюць хай ад края i да края
У сядзiбах радавых яе паля