Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўднёвае сонца Касандры не грэе...

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Паўднёвае сонца Касандры не грэе болей цябе.
Ты цяпер пад тутэйшымі промнямі.
Халкідыкі прайшлі праз цябе як дзіда асалоды
Наросхрыст пакінуўшы душу там.
Эгейскае мора засталося кропляй памяці на
Целе, загарэлым, счырванелым, бы
Масянжовыя рукі дрэваў пад Мінскам,
Што таньчаць для цябе стрыптыз трыптыхам восені.
Там – за 30, тут – пад 10.
Там Метэоры-горы, тут – Салігорскія ўзвышшы.
Нібыты позірк падвоены, дух расхрыстаны
Чапляецца за алівы і бярозы, за пальмы і асіны.
Тут мінакоў згорблены спіны, там усмешкі імператрыцы Ляноты.
Запаволены час там, імклівыя імгенне неспынення тут.
Аднак там час шпарчэй ляціць.
Аднак там і ўзімку лета.
Аднак там багі Алімпа кіруюць светам.
Касандра глядзіць сумнымі вачыма на
Час Менскі –
Расколаты, як грэцкі арэх.