Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Печы

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)
Па ўсёй Беларусі бяздомныя печы, Стаялі ад гора ўчарнелыя печы, Што больш ім малеча Не ўзлезе на плечы, Што болей не грэць ім І костак старэчых. Здавалася – слалі нямыя праклёны, Што больш гаспадыням не біць ім паклоны, – Не будуць ад ранку ля іх завіхацца, Як быццам у нейкім абрадавым танцы. А будуць вялікія святы надходзіць, – Не стануць для іх мел, ці вапну разводзіць, Каб печы на свет весялей паглядзелі, А толькі зіма ўжо іх снегам пабеліць... NIKE