Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першай настаўніцы

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Алене Іванаўне Лятун
(першай настаўніцы)

Дзесяцігоддзі з той пары прайшлі,
Як жнівеньскім лагодным, цёплым ранкам
Да хаты дзве дзяўчыны падышлі
І запыталі весела на ганку:

“Ці тут жыве дзяўчо сямі гадоў?
Пара ёй, пэўна, у школу ўжо збірацца…”
--І кліча маці: Нінка, дзе ты зноў?
Цябе ніколі ў час не дагукацца.

Збянтэжаная, выйшла я да іх
І сарамліва апусціла вочы.
--Ну, выбірай каго вось з нас дваіх,
К якой у клас ты запісацца хочаш?”

Зірнула я: жартуюць, а ці не,
Глядзяць сур'ёзна, а ў вачах—смяшынкі.
Ну, пэўна ж, пацяшаюцца з мяне,
Вясковай, басаногае дзяўчынкі.

--Вось гэтая. Напэўна, прыгажэй?
Я смела ткнула пальцам ёй у грудзі.
“Але ж—і добра. Падыдзі бліжэй,
Цяпер з табой знаёміцца мы будзем”.

Так з першаю настаўніцай маёй
Сустрэлася на бацькавым я ганку.
…І першынца вяла таксама к ёй
Па волі лёсу вераснёўскім ранкам.

1994 г.