Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першая сустрэча

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Першая сустрэча Вось і стрэліся ўпершыню. Гляджу на ружовы тварык. Два месяцы у вышыню Ляцелі малітвы-мары. Шкада, што змарыў цябе сон, На вейкі прылёг, на шчочкі. Нямала чакала я дзён, Каб зазірнуць табе ў вочкі. Я гладжу галоўку тваю, У думках здароўя жадаю, І Бога пра тое ж малю, І будзе ўсё добра, я знаю. Адчула нямала трывог І роспач душы, хваляванне. Заўсёды была--сведка Бог, Я сэрцам усім за каханне. Каб ведала тату дзіця, Каб шлюб на гады-не хвілінкі. Што зробіш: ёсць проза жыцця, І сталыя робяць памылкі. А тут маладая сям'я… І крыва бывае, і прама. Бывай жа, унучка мая, Павезла далей цябе мама. 2002г. adidas