Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песенька Снегавічка

Сярэдняя: 5 (1 голас)
А вясна ўжо, а вясна ўжо ля парога. Адляцелі ў край паўночны снегіры. Значыць, час і мне збірацца ў шлях-дарогу ды сказаць: - Бывайце, добрыя сябры! Патыхае цеплынёю, нібы з печкі. Я ж цяпла выносіць доўга не магу. З ручайкамі, з ручайкамі я да рэчкі, а тады ўжо і да мора дабягу. Без мяне, сябры, у летнюю спякоту вы забудзеце пра лыжы, пра каток. Загарайце ж ды купайцеся ў ахвоту, толькі помніце, што ёсць Сне- га- ві- чок! Я над морам лёгкай хмаркай абярнуся. А як толькі зноў аснежыцца прастор, на бялюткім парашуце апушчуся, апушчуся я да вас, сябры, на двор. KD VIII Elite High