Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня

Яшчэ не ацэнена
ПЕСНЯ Марыне Няма на зямлі ні святла, ні радасці, ні тугі, ні адчаю... Пойдзем, закаханая-закалыханая, да крыніц. Абмыю твар твой, рукі твае і валасы твае, шэптам суцішу цябе, вымалю ў неба, ў вады, у зямлі твой супакой — пойдзем, каханая, пойдзем да крыніц. Там спачнем ад трывог, там гаючых траў прахалода нас абдыме і мы акрыяем. Каханая, да крыніц пойдзем? Песню спяваю табе — ты спіш, рукі цалую твае — ты спіш. Прачынайся, маімі песнямі закалыханая, пойдзем верасовымі пусткамі да крыніц, пойдзем, там — душ нашых неруш. Air Jordan IX Low