Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня местачковага катрыншчыка

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)
Мой мілы Беньямін! Не ўсё яшчэ сышло, Не ўсе ў тваім жыцці зніштожаныя хібы, На одэрскай мяжы не ўкопана шуло – Там цяжка бродзіць Бог і б’е прыкладам шыбы. Народжаны на свет той самы маладзён, Які заб’е цябе. Вы з хлопцам – аднагодкі, А ты пакуль гуляй… Амаль што не чуцён Звон дзедаўскай, старой, надтрэснутай ляскоткі. Уночы ляжа цень, уночы сціхне крык, Не думай, не гадай – сапрана альбо мецца. Табе не прадказаць раз’юшаны бліцкрыг I літасці прасіць на ломанай нямецкай. Свет скошаны на бок, мой мілы Беньямін! У кветніку цвіце махрыстая стакротка, Ты ў люльцы ціхай спіш даверліва. Амін! Як соладка звініць у сне твая ляскотка. NIKE AIR MAX