Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня юных падарожнікаў

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
З вакон глядзім наўкола, глядзім у сто вачэй. Хутчэй бяжыце, колы, хутчэй, хутчэй! Вабяць нас, вабяць нас сонца і прастор. Ветліва вітаецца кожны семафор! Пад ціхі шэпт ігліцы ў ладны шум бароў мы шмат збяром суніцаў і шмат грыбоў. Хораша, хораша летам у бары – і грыбы, і ягады ў прыгаршчы бяры! Блішчыць вірок, як шыба, ў аеры ветрык сціх. Мы шмат наловім рыбы для вас, для ўсіх. Возера, возера нам за лес не горш, калі добра ловяцца і акунь, і ёрш! У зелені і ў красках чакае нас лужок. Стракозка, калі ласка, ляці ў сачок. Весела, весела ў лузе, між палёў. Кружаць над пялёсткамі сотні матылёў! Як многа асалоды нам гэты дзень нясе. Аматары прыроды мы ўсе, мы ўсе. Вабяць нас, вабяць нас сонца і прастор. Ветліва вітаецца кожны семафор! sneakers