Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пішчалаўскі замак

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сьпярша гэтая песьня называлася "Міхайлаўскі замак". Я жыў побач, як раз паміж тым замкам, а папроста кажучы, "Валадаркаю" і Міхайлаўскім скверам. Але неяк, на канцэрце ў Брукліне, Зянон Станіслававіч заўважыў, што той замак - Пішчалаўскі. Ок. Я яму веру. Таму верш перайменаваў, і прысвячаю Зянону Пазьняку.

Сёньня выпьм чарку, і заеўшы шкваркай,
Як цяжар на карку, успомнім "Валадарку".
Сябра мой найлепшы, з даўняе пары,
Выйшаў, адсядзеўшы, з замку на гары.

Пішчалаўскі замак, ножанькі дрыжаць,
Пішчалаўскі замак - на ілбе пячаць.
Пішчалаўскі замак душы пакалечыць.
Пішчалаўскі замак,дзе ж там зьбегчы.

Адсядзеў тут Лёшка, потым ўзялі Мішку,
А за што, дык трошкі не напішуць ў кніжках.
Нават калі штосьці ведаешь, маўчы,
Ня то чорны воран прыляціць ў начы.

Пішчалаўскі замак, ножанькі дрыжаць,
Пішчалаўскі замак - на ілбе пячаць.
Пішчалаўскі замак душы пакалечыць.
Пішчалаўскі замак,вось бы зьбегчы!

Вытрымала войны, і ўсе катаклізмы,
І стаіць спакойна спадчына царызму.
За якое шчасьце продкі ваявалі,
Калі тут, у сяродку, гэта захавалі.

Пішчалаўскі замак, ножанькі дрыжаць,
Пішчалаўскі замак - няма куды бяжаць
Пішчалаўскі замак душы пакалечыць.
Пішчалаўскі замак,вось бы зьбегчы!