Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пісьмо сяброўцы

Сярэдняя: 2.7 (27 галасоў)

Паеду заўтра ў горад,
Але ў дом твой я не зазірну.
Набралася шмат спраў, мо цэлы кораб--
Патрачу там гадзіну не адну.
. . .
Шкада, сяброўка, што жывём далёка,
Дзесяткі кіламетраў раздзяляюць.
Дабрацца да цябе не так і лёгка--
Адлегласці сяброў не разлучаюць.

Няхай зіма, снягі ці завіруха
Пазамятаюць усе дарогі--
Дождж, вецер, непагадзь і скруха
Не падмануць мяне. Душою чую я твае трывогі.

Каб нам прасцей, лягчэй жылося,
Сум і дэпрэсія не заміналі
Перад іконаю я за здароўе памалюся
Ды Бога папрашу каб нас усе хваробы і няшчасці пакідалі.

Хай ззяе для цябе, сяброўка, сонца ў небе
І месяц ясны шлях твой асвятляе.
Прашу: "Пішы нават у горы і патрэбе".
Гасподзь цярпенне даўно для шчасця адпраўляе.