Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Плошча

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Адчуваю: за мной са зброяй ідзе цень. Доўгі, насуплены, змрочны… З цягам часу хаваецца ў Дзень, Нібы апошні бяглянак на Плошчы… Ты адчуваеш боль, за табой што бяжыць. Доўгі, апрануты ў форму вайскоўца. Адчуваеш, як сняжынка ў далонях трымціць Светам пакінутай Плошчы. Што бо за грукат насупраць будынкаў? Спаць! – загадалі сцямнёныя вочы вакон. Ціха паўзе самота ў натоўпе – нязвыкла Нібыта ўваходзіць Плошча у Скон. Мы адчуваем подых натоўпу ціха-застылага. Ценю крысо, Змрок Болю, і Ноч. Сэрца спявае. Слязьмі. Бел-чырвонымі крыламі Шэпча мароз: з Плошчы кроч…. Air Max 1 Ultra Flyknit