Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра хлопчыка Федзю

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)
Разышоўся хлопчык Федзя: Малпу ўхапiў за нос, I набiў свайго мядзведзя, Наступiў кату на хвост. Мацi кажа: «Федзя, Федзя, Ну цi можна так рабiць?» Паглядзеў ён на мядзведзя I гаворыць: «Буду бiць!» Сабралiся цацкi, лялькi, Падалiся да Наталькi. Iх Наталька ўciх шкадуе, Падкiдае i цалуе. I пытае Федзя мацi: «Дзе падзелiся сябры? Iх няма нiдзе ў хаце, Цi катаюцца з гары?» «Усе твае ўжо цацкi-лялькi Прыжылiся ў Наталькi». «I не хочуць больш да Федзi, — Кажуць так яму суседзi, — Так вось можна неўзабаве Пагубiць усiх сяброў. I нiчога не паправiш, Не вярнуцца яны зноў». Ён абуў свае сандалi I падаўся да Наталлi. Кажа дзеўчыне знарок: «Ад цябе ўцёк бычок. Ён стаiць, гаворыць: «Му, Я не ведаю чаму». Пакуль бегала Наталька, Ён забраў ўсе цацкi-лялькi. Стаў iх гушкаць, цалаваць: «Буду сам вас шкадаваць!» Air Jordan VII 7 Retro