Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прапанова

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

Прытуліся душой да аблокаў,
Каб адчуць, што нам мілы лёс:
У жыцці сярод цемры і склокаў
Ён нам шчасце адкульсці прынёс.

Павярніся да сонца свету
І пачні нібы птушка лятаць,
Бо трымаеш у кішэні планету,
Што нам СМІ прапануе прадаць.

Адчыні сваё сэрца мроям,
Навучыся ісці напралом,
Каб сярод мадэрнісцкага зною
Збудаваць на ідэях свой дом.

Так параіць нам кожны зможа,
А вось ты паспрабуй так жыць,
Каб і просты і злы вяльможа
У адной лодцы згадзіліся плыць.