Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Промокод в самокат код на скидку 40 в самокате.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прарок Геронім Босх *

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
                                                 Н. М. Молевай

«Увага! Увага! Увага!
Рыхтуецца атамны выбух.
Хавайце дзяцей!
Хавайце вучоных і кнігі!
Хавайце ў зямлю партытуры
Бетховена і Гуно!
Хавайце карціны Босха:
Ён ведаў пра гэта даўно».
Дзіўны, дзіўны мастак!
У цемры сярэднявечча
Сядзеў ён перад мальбертам,
Які асвятлялі свечы.
Цень у кутах пакоя.
Цені па фарбах бягуць,
Цень над роднай краінай,
Змрочныя цені ў мазгу.
Іспанцы край захапілі,
Палілі людзей без жалю,
Жыць не давалі нікому,
Існаваць — рабам дазвалялі.
Плакалі дзеці малыя,
Ўміраючы на нажы,
I нельга было смяяцца
Мастаку, што з праўдай дружыў.
Таму ў грудзях такога
He сэрца, а галавешка,
Таму ў Героніма Босха
Памерла на вуснах усмешка.
Ён бачыў, што душы прыгнечаных
He сталь, а бязвольны воск,
I прарочыў дрэнным людзям
Геній Геронім Босх.
Сваёй неўтаймоўнай фантазіяй
Выклікаў ён пачварныя здані...
Праз трэшчыны на палотнах
Чуюцца гукі рыданняў.
Лётаюць мёртвыя птушкі,
Палаюць жывыя кусты,
Пачвары з галовамі грыфаў
Рэжуць сабе жываты.
У адных галовы без ног,
У другіх пад задам калені.
Кідаюцца ў пажарах
Маўклівыя голыя цені.
Праз дымнае і чырвонае,
Праз попельнае святло
Танкі ідуць магутныя,
Якіх тады не было,
Ці мог ён тады прадбачыць,
Што пройдзе сто пакаленняў
I ажывуць наяве
Пачвары яго ўяўленняў?
Што будуць з акопаў людзі
Дзерціся на накат
I кідацца ім пад ногі
З цяжкай вязкай гранат.
Вы, васковыя душы,
З ланцугоў кашмары спусцілі,
Вы над роснай зямлёю
Смерці грыбы ўзрасцілі...
Даўно прарочыў такое
Босха трывожны мозг.
I ўсё ж аднаго ты не ведаў,
Вялікі Геронім Босх.
Зведаўшы чалавека,
Зведаўшы мора і сушу,
He мог ты ведаць, што ў свеце
Стальныя вырастуць душы,
Што на хлуслівых і хцівых
Узнімецца іх рука
I вытрасе іх са скуры,
Як бульбу гнілую з мяшка.
«Увага! Увага! Увага!
Выбухаў больш не будзе!
Выносьце скульптуры і кнігі,
Спявайце і смейцеся, людзі!
Выносьце дзяцей заспаных
Пад сонечных гукаў прыбой!
Выносьце карціны Босха!
Адбой! Вечны адбой!»

* Геронім Босх — славуты нідэрландскі мастак канца XV — пач.
XVI ст. У такой яго карціне, як «Страшны суд», народная сатыра
спалучаецца са змрочнай, кашмарнай фантазіяй. Дзіўнае супадзенне:
на яго карцінах намаляваны машыны, якія падобны на танкі і сучасныя гарматы.