Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прароцтва

Сярэдняя: 4.4 (19 галасоў)

Моўчкі ля могілак крочу.
Дзева, не тоячы плач,
Моліць, панурыўшы вочы:
«Гэтага, Божа, прабач».

Крапае цэд касахвоста.
Цвілы анёл паміж бруй
Просіць бяскрыла з памоста:
«Гэтаму, Ойча, даруй!»

З сумнай імглістай расою,
Пад разухабісты спеў,
З бабай скуластай з касою –
Вось і халэмус паспеў.

I, дзеля большай карысці
Ўставіўшы свечку ў далонь,
З драным хаўбосцем на выйсці
Кану ў пякельны агонь.

Што мне хвалы і пашаны
Ці памінальная брыдзь!
Толькі – што труп цыраваны
Ў топцы казённай згарыць.

Вечная памяць – адпіска:
Я, закусіўшы губу,
У нікуды па-англійску
Вылечу шпарка ў трубу.

Праўда, што я – нелюдзімы,
Недасканалы амаль –
Неяк пакіну радзіму
I не ўваскрэсну, на жаль...