Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прашу ў цябе прабачэння!

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Калі пакрыўджу: забі як маскаля! Каханая, давай пачнем з нуля! Ну так.Паводзіў як вар'ят. Я сам сабе уласны кат. Але прабач, бо разумней ты за мяне Не дай загінуць той вясьне Што нас сагрэла ў месяц люты. Спыні!Спыні мае пакуты!!! Каханая, пайду я ў царкву.... Схілю сваю дурную галаву І памалюся... за цябе. Каб Бог не кінуў у журбе, Каб Наста-Сонейка сьвяціла.... Прабач, прабач мяне дэбіла! Уладзімір, Вітаўт, Ефрасіння.... У гэта веру!Ты мая княгіня! Мы ж родныя.Мы дзьве паловы. Такі наш лёс не выпадковы. Усё марна?Ты не будзеш размаўляць? Не дай мне ў адзіноце паміраць!!! Прымусіў Чорт сказаць: "Бывай" Я не сьвяты.Але ты пачакай. Фартэцай стану я.Тваёй сьцяной. І да таго ж не сыйду у запой. Я стану грошы зарабляць І дом мы зможам збудаваць. Мы будзем лепшай парай у свеце! І ганарыцца стануць дзеці, Сьмяяцца, радасна крычаць, Што Наста ўмела выбачаць. Прабачыла свайго Алеся, У дрыгву не кінула Палесся. На жаль твае нэрвы псаваў... Я б кожную клетку тваю цалаваў Нэрвовай сістэмы усёй! Бо мару застацца з табой.... Павер, не такі я благі! Такі вось народ мы, ваўкі... Не здраджу табе я, ваўчыца! Вядзьмарка, мая чараўніца... Ну што мне яшчэ тут дадаць? Усё роўна я буду кахаць. Гатоў усё прынесьці ў ахвяру Каб зноў адрадзіць нашу мару! Мы ж створаны адзін для аднога! Пра гэта ёсьць запіс у Бога Да нашага шчэ нараджэння. Прашу у цябе прабачэнння!!! Nike