Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...Прысненне дзіўнае і лёгкае

Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)
* * * Прысненне дзіўнае і лёгкае: у сціхлай завадзі рачной шчупак самотны гучна плёхкае і цені зыбяцца чаўноў. А дальш, у чаратох прыстоеных, дзе звыкла жамяра гудзе, а гукі дыхаюць сутоннямі, ступае нехта па вадзе. Аброслы раскаю і згорблены, пасрэбраны увесь луской, спавіты воднай прахалодаю, павольна ён ідзе ракой. К яму хінуцца вербы ніцыя і цішу поўніць дзіўны звон. І падаецца мне, што быццам бы так з рыбамі гаворыць ён. І вочы цёплыя пабліскваюць спаміж зялёных валасоў і іскры ясныя распырскваюць на мой далёкі, светлы сон. Nike Air VaporMax 2019