Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Развітанне

Сярэдняя: 4.5 (14 галасоў)

Як даўно забытую казку,
Запісаны ў мінулым сказ,
Ты пакінь мяне калі ласка
І ўсё, што датычыцца нас.

Не пытай куды зніклі словы
І чаму пачуцці крычаць,
Дастаткова таго, что зноў мы
Пачалі невыносна маўчаць.

Мы памерлі адзін для аднога,
Пацьмянелі як неба ўраз,
І забыўшы пра чорта і Бога
Паўтараем пужліва намаз.

Як даўно запісаную казку
І забыты ў мінулым сказ,
Не чакай мяне калі ласка,
Бо паэмы зніклі для нас.