Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раззлаваўся муж

Сярэдняя: 3.6 (11 галасоў)

Раззлаваўся нешта муж.
Мо аб'еўся дрэнных груш
Ды збундырыла жывот?
Можа, ноччу сніўся чорт?
Мабыць, стрэў ты дзе кабету,
Пацягаўшыся па свету.
Не адна ж я на Зямлі...
Вось табе і ай-лю-лі.
Пэўна, страціў ты анучу,
А мо тую смецця кучу,
Што зграбаў ты на падворку,
Утварыўшы з яго горку.
Адкажу табе я так:
"Мілы мой! Даруй, бядак,
І не злуйся, не гары,
Я парадак на двары
Навяла пасля цябе,
Смецце вынесла ў журбе.
Дык яно ж даўно ляжыць
І мяшае мне хадзіць,
Ладзіцца па гаспадарцы...
Думаць пра цябе пры чарцы.
На мяне ты больш не злуйся
І з другою не цалуйся.
Хадзі ў хату. Дам песці,
Усё будзе чэсць па чэсці
Пад'ясі і адляжышся,
Адпачнеш і адаспішся --
Знікне сум, не стане злосці,
Мне не будзеш грызці косці...
Будзем далей мірна жыць
Ды са сваркай не дружыць".