Мне чуецца голас –
тужлівы, як вецер у полі,-
мне чуецца голас
загубленых нашых любовей.
Як гэта падобна на нас –
кахаем мы, любім,
а потым любові свае губляем і губім.
Мы імі жылі –
без страху, без краху, без смерці,
і вось яны ўжо ў зямлі, у праху, у смецці.
Яны акрылялі нас,
нас узнімалі ў нябёсы,-
а мы пазбаўляем іх крыл,
іх сілы дзівоснай.
Чамусьці скрозь пальцы глядзім
на тое каханне.
Мы можам ўсміхнуцца
з усмешкаю бесклапотнай,
калі яны б’юцца
ў агоніі прадсмяротнай.
Як лёгка імчыцц вясельны картэж –
і з шыкам, і з гікам.
Як ціха паўзе падвода развода –
са скрыпам і ўсхліпам.
Так, поўныя шафы ў вас,
дамы вашы – поўныя чашы!
А чым, без любовей,
напоўніце сэрцы вы вашы?
Будзільнікі вашы звіняць,
гудуць халадзільнікі.
А як наконт срэбнага звону:
“Любая…Міленькі”?
Зялёнае лета ідзе –
пара абнаўлення, квітнення.
Якою струною душа сустрэне яе
з’яўленне?
Ці рэквіем будзе гучаць у далях,
тугою поўных,
Па згубленых намі,
загубленых намі любовях?