Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Р.М.

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
Каханню нічога не трэба, Каханне нічога не просе, — Так радуе сіняе неба, Так цешыць валошка ў калоссі. Каханне, як песні пра зоры, Лятункам заўсёды высока, І шчасцем у свет, у прасторы Каханкі расквітвае вока. І нат у затоенай скрусе Тваіх нераздзеленых пешчаў К жалобе ніхто не прымусе Надзею, што зрушана плешча. Каханая, любая, квеце! Ў палоне вясёлае долі Ёсць песняй аб кім летуцеці, І сэрцу даволі, даволі. І сэрца бясхмарнае ясней Схіляецца постаццю спелай, Хоць сэрца яшчэ было б шчасней, Каб дбаці аб кім яно мела. Nike Shop