Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Русь мая Белая

Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

Ой, ты, Русь мая, Белая-Белая,
Прыпадаю да ног тваіх смела я:
Заблукаць хачу ў тваіх росах,
Быць з табою, і голай, і босай;

Цалаваць твае рукі не ўпотай --
Бо шпіёны за кожным плотам;
Лашчыць подыхам твае калені
На Кастрычніцкай плошчы, не меней,

І чытаць табе вершы ўголас,
Хай зайздросцяць Купала й Колас,
З самай-самай галоўнай сцэны:
На імгненне адно быць патрэбным;

Не баяцца стрэлаў у спіну
(гэта часам апошнім магчыма),
Заставацца сваім, не чужынцам,
Каб з чужынцамі тымі біцца…

Ой, ты, Белая Русь мая, бедная,
Белатварая, нават бледная,
Непрытомна-безабаронная,
Ды табе ўсё адно не роўня я.