Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Салавейка

Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)
Як у нашым у садочку Салавей спявае ноччу. Мой мiленькi Салавейка, Не шумi, бо спiць Андрэйка. I гаворыць Салавейка: «Пайшла замуж мая дзеўка. I таму мне ноч не спiцца, Не магу нагаманiцца». I за што такое лiха Нам зрабiла Салаўiха? Плача ўсю ноч салоўка, А ў нас балiць галоўка. Пашкадуй ты нашы вушы I маленькага Андрушу! Каб мы ноч цябе не чулi, Ты б хутчэй ляцеў на гулi. Прылятай да нас раненька, Як прачнецца наш Андрэйка. На свiтанку ранiцою, Заспяваем мы з табою. С: «Буду ноччу сустракацца, З новай дзеўкай мiлавацца. Буду спаць цяпер я зранку – Ноччу зноў мне на гулянку. Няхай гуляецца цiхенька, Каб не будзiў мяне Андрэйка». Мой мiленечкi Салоўка, Што ты зранку спiш салодка? Пройдзе лецейка-лецейка, А цябе не чуў Андрэйка. Каб мы зноў цябе пачулi, Пакiдаў бы тыя гулi.Off White X Vapormax Flair