Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Салют

Яшчэ не ацэнена
Дзяўчына ў празрыстай спадніцы Трымае рамонак ў далоні. Трымцяць па дарозе машыны, Кудысьці спяшаюцца. Мабыць, На свята дзяржаўнага кшталту, Купалле ці Дзень Навальніцы, І трэба хутчэй у сталіцу, Каб трапіць на файны салют. - Дзяўчына, чаму не спяшаешся? - Я проста ўсё пераблытала І выйшла ў чорны кастрычнік У кароткай празрыстай спадніцы Без боцікаў і капялюша. І цела дзяўчыны дрыжыць, Рамонак злятае з далоні І раптам становіцца птушкай. - Куды ты, куды ты ляціш? - На свята дзяржаўнага кшталту, Бо хутка пачнецца салют, А гэта дурная паненка На вуліцу выйшла ў спадніцы. trail Archives