Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сасна майго дзяцінства

Сярэдняя: 2 (1 голас)
Сасна майго дзяцiнства, - Ад неба прыгажуля, Як частка ад гасцiнца, Што з кроўнасцю iснуе. Стаiць сярод бур'яну, Раскiнуўшы галiны, Без гонару і звання, Без скарды на хвiлiны… Яна без запытанняў Здымае з успамінаў Радзімасць хвалявання, Перадае вяршыні. Тут подыхам сасновым Лячыліся вяскоўцы, Злагоду бралі з кроны, Пазалачонай сонцам. У час сяўбы – вясновы, Калi змаўкалi хаты, Адсюль настой хваёвы Нёс да разор араты. Тут, прытулiўшы плечы, Гасцiў з дарогi бацька, А каб мягчэй, каб легчы, Сасновы лапнiк ладзiў. Прытулак быў найлепшы – Здымаў з душы ашмецце: Праз думкi аб карэньцах, А не пра бездну смерцi. I сустракаў тут вечар, Заснуўшы з цяжкай працы, А потым нэрвы лечыў, Адкрыўшы горла кварце… I рэзаў наваколле Крылатымi славамi: «Жыццё – як частаколле, З смалiстыми слязамi...» Сасне яркава сведчыў: «Тут лепей у сусвеце…», З вяршынi голас пеўчы Разносiў далей – верце! И па карэ праводзiў Шаршавымi рукамi: «Жывi яшчэ стагоддзі, Хай постаць не знікае». …Стаiць сасна, як мацi – Як адкрыццё старонкi, Дзе змест не у палацах, А у святле з іконкі. Усе яе багаццi З карней, што у зямлiцы, А веткi – тыя ж пальцы, Што на дарожку крыжаць… adidas