Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сэрца ў палосах

Сярэдняя: 3.5 (8 галасоў)

Не ўсё скажуць людзі ўслых,
Бо шануюць для шчасця малых,
Помняць, ды толькі ціха ўздыхаюць,
Калі летуценні, як хмаркі, мільгаюць.
. . .
Выплывуць белыя-белыя хмаркі.
Ціха адзавецца ветрык няшпаркі,
Гойдае воблачка ў сініх нябёсах.
Хораша ў сэрцы, што ў нейкіх палосах.
Белая, светлая -- выпадзе шчасце.
Чорная-чорная -- здарыцца гора.
Божачка мілы! Адкуль ты ўзялася?
Светлай, здаецца, была толькі ўчора.
Як у жыцці кожны раз скіравацца
Каб толькі ў светлых палосках застацца?
Як чарнату ды брыду абысці,
Каб шанцавала заўсёды ў жыцці?
Сонца, можа, падкажа ці вецер,
Як, пахадзіўшы доўга па свеце,
У светлай палосцы зноў апынуцца
І каб было на што азірнуцца.