Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сею я, дажыная праклён...

Яшчэ не ацэнена

Сею я, дажыная праклён,
Як аповедам душу параніць:
Ты казала пра шчасце і плён,
Пра нязбытную радасць і памяць.
І не стала халоднай зімой...
І сканалі ўсе словы і вершы.
Зеленя ачуняе вясной,
А тваю прыгажосць не вернеш.
І не вернеш тваё хараство,
Сколькі шклянак не пі з запою.
Ты здалела знайсці святло,
Я знайшоў толькі бездань бою.
А спакоя... нашто ён мне?
Гэты люты нясцерпна прыкры.
Як узоры снег на акне
Я надзею сваю не выткаў.
Адбалела як талы лёд
Ручаямі апошніх вёсен,
Толькі без парусоў і вёсел
Карабель пакідае порт...