Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што ж ты, за Беларусь змагар?..

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

      Усё адно Беларусі наканаваны
      фатальны зыход.
                        З размовы з адукаваным
                        беларусам.

Што ж ты, за Беларусь змагар,
Цікуеш-сыкаеш з-пад лаўкі?
А хто ж устане пад штандар?
Хапугі, трутні, абівалкі?

Пляваць на суверэнітэт,
На нас усіх яны хацелі.
Яны далей не бачаць свет,
Чым ад кішэні да пасцелі.

А ты стаіўся у чаканні
Ды ўсё баішся укусіць:
“А раптам злодзей той са званнем,
А раптам прыйдзецца прасіць?

А то глядзі, не дай ты Божа,
Ды не за тое я ўкушу...”.
Двурушнік! Здрадна і нягожа
Гвалтуеш ты сваю душу.

Хаця... ці ёсць ў цябе яна?
Такой душы не носіць цела.
Яна, як злая даўніна,
Ушчэнт у пекле ўжо сатлела.