Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сімулякры

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Узнімісь вышэй, гнутка позірк свой
Расчыні і ўбірай у сябе сны,
Саладзі глыбей, каб разбіць стандарт,
Беспрасветныя колеры, дні.
У сябе ўбірай цёплы тон нябёс,
Размалюй шэрыя постаці,
Жар агню глытай, каб спаліць мяжу
Паміж жанрамі, проста йсці...

...да цёплых фарбаў,
...да геніальнай глыбі,
...да сціслых жанраў,
...да мастацкай рукі.

Раскідай вакол свой унутраны мір
Каб разгледзіць змаглі,
Душы нашыя, як прыватны пір,
Сімулякрамі выраслі.
Мы ў свет нясем толькі свежы густ
Раствараем насенне былых,
Ваш куфель жыцця на палову пуст,
Мы зальем нотак свежых...

...да грані свету,
...да чырвонай мяжы,
...сімулякр свежы
...расці, расці, расці.

Сімулякрамі зальем свет мастацтва і ідэй,
Мы ўнясем -
Непаўторны колер, гук і нязведанных дзвярэй,
Падымаем творчы дух.

4 ліпеня 2012