Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Скразнякі

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)
Скразнякі На вятры-халады шлях жыццёвы багаты. Ды з гадамі жаданняў маіх не адняць: Прыхінуцца б да мамы, пабегчы да таты І ласкава бабулю з дзядуляй абняць. Так было ўсё проста ў маленстве далёкім, Мо пакрыўдзіць хто часам, мо дзе забаліць, Ці на дом зададуць нам задачы-урокі, Знойдзем хутка, хто зможа праблемы рашыць. І было так спакойна, надзейна, трывала За бацькамі, дзядамі—падвойнай сцяной… Ападала лістота, зіма замятала— Мы жыллі ўсе шчасліва сям'ёю адной. Толькі раптам працяў, апаліў холад цела. Разгубілася ў думках: адкуль гэтак дзьме? Азірнулася: столькі гадоў праляцела, І адна засталася сцяна, а не дзве. Вецер нашага лёсу віхурыць на волі, А ў душы без радзімых людзей скразнякі. Без бабуль і дзядуль—іх няма ўжо болей… Слава Богу, жывуць хоць старыя бацькі. І жахліва ад думкі: наверсе ўсё рэшана І апошняй, надзейнай, сцяне не ўстаяць Пройме сэрца скразняк, вечным болем замешаны. Як жа хочацца тую сцяну ўтрымаць! Хоць няўмольны наш час і жыцця рух бясконцы, Быць апорай вучыліся мы ў бацькоў. Нарадзіліся нашы ўнукі пад сонцам— Быць для іх нам сцяной ад ліхіх скразняков. На гады шлях жыцця мой даволі багаты, Ды ранейшых жаданняў маіх не адняць: Прыхінуцца б да мамы, пабегчы да таты І бабулю з дзядуляй ласкава абняць. 2003г. SNEAKERS