Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Славы даўняй адгалосак

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
На гарбах счарнелых высп стогнуць сосны векавыя. Воўкам вые Ваўкавыск, падвывае Ваўкавыя. Ад варожых капытоў абгароджана Гародня. І Лагожаск з-за шчытоў пазірае нелагодна. Менск, абуджаны ўначы, лоб хавае пад забрала. І мяняюць крывічы на мячы свае аралы. Тураў дзьме ў турыны рог. Клічаў кліча. Свіслач свішча. Месяц – кінуты нарог – У разоры чорнай блішча… О, мінулыя вякі! Зброі бразгат несціханы. Пагражалі крыжакі, Каралі, цары і ханы… Ды жыве ў пластах гадоў славы даўняй адгалосак – назвы нашых гарадоў, нашых вуліц, нашых вёсак. Sneaker