Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слёзы

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Кажуць: мужчыны не плачуць.
Няпраўда – я сам мужчына,
і слёзы свае прадбачу,
як заўтрашні дождж – вачыма.

Яна на зямлі адзіная,
хто вартая слёз мужчыны,
не ў лік з ёй адна Радзіма,
з каханай маёй жанчынай.