Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слухай, любы, гэта праўда...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Слухай, любы, гэта праўда, Гэта праўда, не мана: Апазіцыя каханню Прада мною, як сцяна. Не паверыш, я хадзіла Так і гэтак акурат I нікога не зманіла У нішчымны свой атрад. "Супраць" кожны. Тэарэма, Праўда, ў кожнага свая, Але вывад — толькі схема, Каб цябе забыла я. Ну ніхто, ніхто не згодзен, Ні сяброўкі, ні радня, Я ім нешта пра пачуцці, А яны — сядлаць каня. I катаюцца на гэтым Сівым коніку сваім, Дэкларуючы з імпэтам, Што каханне — проста дым. Недавольна нават мама, Не пускае на парог. Але ж ты... I ты? Таксама? Ты? Каханы? Як ты мог! Ты таксама разам з імі Акапаўся. Добра, што ж! Прыйдзе час, да Пана Бога Я падамся басанож, Запытаюся гаротна Пасля гэтага ўсяго: "За які мне грэх смяротны Пакахаць было яго?"Air Max 95 Stussy