Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сталяры

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Мы са Слаўкам – сталяры: робім лаўку на двары. Жоўтыя апілкі сыплюцца з-пад пілкі. Стружкі з-пад рубанкаў – вязкай абаранкаў. Мы для лаўкі дошкі падгаблюем трошкі. Вось гатова спінка. Вось гатовы ножкі. Тук-так-ток, тук-так-ток, - заспяваў малаток. Ды чамусьці цвікі загінаюцца ў бакі. Выпраміш – і зноўку Хіліць цвік галоўку. Аж да стомы працавалі, але лаўку змайстравалі. Мы абодва рады надта, ды прыйшла сястрычка Ната. Паглядзела і сказала: - З вашай працы толку мала. Нават боязна садзіцца. Можа лаўка Разваліцца… Я ў адказ: - Наадварот! Прастаіць яна сто год… Ната зноў: - Ну што ж, паглядзім… Я – да Слаўкі: - Сядзем? - Сядзем! Я саджуся. Сеў і Слаўка… Нас дваіх трымае лаўка. - Во, - кажу я да сястры, - мы са Слаўкам – сталяры!Nike Jordan