Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стансы

Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)

Вачыма арапа аронія ў бучным лісці,
Сплываючы сокам, пажадліва прагне давільні.
Куды б я не ехаў на захад, круці ні круці,
Але кожны раз я за сонцам імкнуся да Вільні.

Хутчэй бы, ушчэнт адхіляючы бойкі прагрэс,
Шурпатай пятой прымінаючы звонкае стрэмя,
Таптаць тыя гронкі і цалкам пазбыць палітэс,
Што ўпёртае, як падаянка асветы, бярэмя.

Гісторыі верыць удзячна? Якая лухта!
О, колькі прыгод і бясчынстваў яна абяцала!
Насустрач нясецца гусарыя наўскапыта
З арлінымі крыллямі на варанёных зярцалах.

Як трапна між гэтых зарослых кустоўем грудоў
Піць стаўлены мёд, спакушаючы сябра на рокаш!
Ароньевы запах буяніць у жменях яндоў,
I сонца плыве дзьмухаўцом праз смалістую роскаш.

Наладзім давай жа ў пушчанскіх цяснінах мяцеж,
На ўсіх па начах мы накідвацца будзем лемпартам,
А днём непарушна, падобна да дзедаўскіх веж
Стаяць ля дзяржаўных вытокаў, як варта, упарта!

Мо гэта – прызначаны лёс, каб уласным дабром
На шыю каня апрануць вышываную збрую
I рушыць да Вільні, пра ўсё пазабыўшы, акром
Таго, што арапская кроў у сяродку вар’юе.