Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сцежка-сцежачка

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Сцежка-сцежачка Зелянее лісце, зелянее, Сонейка зямлю ласкава грэе, На мяне хлапчына азірнуўся, Сарамліва-шчыра ўсміхнуўся. І яго паверыла ўсмешцы, Я сустрэла шчасце на той сцежцы. Ведала, у выбары ўпэўніцца, Да мяне на сцежку тую вернецца. Прыпеў: Ах, вузкая сцежка-сцежачка, Хлапечая зман-усмешачка. А сэрцу дзявочаму верыцца: Каханне не згубіцца—вернецца. Пажаўцела лісце, пажаўцела, Любага кахала, як умела. Абяцаў мне ночкай летняй, зорнай, Што мы будзем парай непаўторнай. Адзінока я стаю на сцежцы, І навошта верыла ўсмешцы. Думала ў выбары ўпэўніцца, Да мяне ён вернецца, ён вернецца. Прыпеў: Аблятае лісце, аблятае, Мой каханы іншую чакае, Ну, няўжо маіх пачуццяў мала, І няўжо яго не так кахала? Ён чакае іншую на сцежцы І яна паверыць яго ўсмешцы. Можа, у памылцы ён упэўніцца, Да мяне зноў вернецца, зноў вернецца. Прыпеў: 2000 г. Zoom Kobe XII ZK12