Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сцяжынкай жнівеня іду

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Сцяжынкай жнівеня іду,
Грыбы шукаю на ўзлеску,
Няхай нічога не знайду,
А жнівень шчыра грэе сэрца.
Шчымлівы водар шчыпле нос,
Аб чым паведаць хочуць травы?
Што лета зноў пайшло на знос?
Прыціх і ветрык у ім ласкавы.
О сіла лесу, звон дубоў!
І сухастою барматанне…
На пасівелы мудры мох,
Слязамі падаюць прызнанні.
Мае прызнанні, як давер
Цару лясному. Ён гатовы
Прыняць, як трэба, на павер,
Маіх маўклівых думак словы.
Чаму невыталены боль
Такі пякучы ў адзіноце?
А лес здувае з ранаў соль
І кажа: ”не!”, -- маёй самоце.
Бярозкі белыя кругом,
Бы затуляюць ад нягодаў,
Пачуцці чыстыя бароў
Нясу, як эталон прыроды.
І чуе лес мяне заўжды,
З якой бы не прыйшла прыгодай
І што яму не расскажы,
Паспачувае ён заўсёды.
Запаліць полымя кастроў,
Душу сагрэе чыстым светам,
Ружовай грывай верасоў,
Упрыгожыць успамін пра лета.
Магчыма любіць хтосьці стэп,
І шырыню яе прастору,
А я пушчанскі чалавек…
Маё лякарства -- подых бору.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская

Жнівень. 1921