Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СТВАРАЮЧЫ РАМАН

Сярэдняя: 4.6 (12 галасоў)

Як быць з прыдуманым героям,
Што веслуе наўстрэч вірам
З няпэўным, зменлівым настроям,
Каб увайсці ў жаданы храм?

Наўкол – дакоры і заганы,
Ды што ён мае за душой?
Чым хісткі човен знітаваны?
Малітвай? Заклікам? Iмшой?

Вядзе нячутную размову
Адзін – з някемлівым сабой:
Чаго спасцігнуў, хіжых ловаў
Пазбегшы ўпартай барацьбой?

Няма ратунку ў акіяне,
Але ўсіх страт марціралог –
Праменьчык, іскра, пробліск ззяння:
Быцця падманнага падлог,

З якім мы вечна будзем квіты,
Калі апусцімся ў дрыгву…
Душа сябе бяжыць… – Куды ты?
– У вір… у прорву… ў сіняву…