Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сумленна знішчала і фільмы, і хронікі...

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Сумленна знішчала і фільмы, і хронікі,
Дзе ёсць ты буйным планам,
Дзе ў эпізодах бегаюць слонікі
(Любіў жа ты слонікаў, праўда?).
Знішчаліся запісы голасу
I слоў, што гучаць несапраўдна.
Знішчаліся жорстка і многа
Архіўныя стужкі былога.

I ўсё упустую! Якісьці ўспамін –
Адноўлена серыя іншых карцін,
I страчаны кадр утварае сюжэт,
I высяцца горы бабін і касет,
I спіс кінахронік зноў свежы і новы
Расце, нібы гідры Лернейскай галовы.

Світае. Завершан апошні сеанс.
На восем гадзін упадаю у транс.
Назаўтра — працяг. Пад вачамі кругі.
I ўсё-такі дзякуй табе, дарагі:
Жыву — не сумую. I ў цэлым ... яно
Не самае горшае ў свеце кіно.