Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сустрэча з Фернандай

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Гэта кроў мая пырскае і зноўку свет упрыгожвае
Гэта сонца ў колазвароце сваім ад яе палымнее
Мацней водараць кветкі і хваля за хваляй спяшаецца
І любоў мая зноўку свет ўпрыгожвае
Г. Апалінэр

У вачах яе вякуюць вясёлкі –
антраполаг кажа пра
раёк.
У паглядзе яе жарынкі сонца –
псіхолаг кажа пра асацыяцыі і
атаясамліванні.
У постаці яе глыбінныя схаваны
жарсці –
тэрапеўт кажа пра
тэмпературу.
У нагах яе раскашуе жары ліпень –
артапед кажа пра
хісткія косткі.
У словах яе сінечка азёрных хваляў –
лінгвіст кажа пра
дэфекты маўлення.
Партрэт ад Пікасо
купляюць за мільёны еўра
антраполаг,
псіхолаг,
тэрапеўт,
артапед,
лінгвіст.
Той самы, дзе вякуюць вясёлкі
Фернанды Аліў’е –
у мантыльі і без