Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свечкі пальмавыя...

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Свечкі пальмавыя ў Божым Храме, дзе зямны паклон, Адбіваюцца падножжам Сталагмітавых калон. Як імкнуць яны ў надхмар’е, Быццам дрэвы ў сасняку, На Каложы, альбо ў Сар’і, Ці ў Кажане-Гарадку! Iм хавацца ў цэрквах сонных, Павянчаных з цішынёй… Гэта я не аб калонах, А аб душах пад бранёй. Мы не дошкі ў пілараме, Не разгаты азярод: Свечкі пальмавыя ў храме – У сусвету пасярод. Air Jordan Releases 2019