Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свіння

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Сёння мылі свінку –
шаравалі спінку,
Вушкі адмывалі,
з лейкі палівалі,
выціралі ручніком,
а яна ад нас – бягом,
Ў лужыну ўляглася,
брудам аблілася.
– Ўстань! –
Крычалі хорам.
У яе ж свой нораў.
Абурыўся вельмі я
І сказаў:
– Эх ты, свіння...