Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сябе, падлетка, бачу я на ўроку

Сярэдняя: 2.7 (6 галасоў)

Сябе, падлетка, бачу я на ўроку:
На хвалях мар, узрушаны, плыву, –
Паэзія Ясеніна мне зноўку
Ўскружыла весьнім ветрам галаву.

І як у маі юным
за абедняй
Кадзяць бярозы,
бачыў я і ў сне.
І, ўпаўшы з неба, ўспыхнула натхненнем
Ясенінская іскарка ўва мне.

Таму вось малако каровы нашай
Пралітае, – у вершах і маіх.
І вобразы квяцістыя,
няйначай
Як пеўні ўранку,
закрычалі ў іх!

І з той пары мне стала зразумела:
Няма мілей бацькоўскага двара.
Ясенінскі касцёр рабіны спелай
Сагрэе сэрца мне яшчэ не раз…

Стараюся не траціць час бяздарна,
Нясу свой крыж і веру ў дабравест, –
Ёсць і ўва мне таксама – дух бунтарскі,
Ёсць і ўва мне ясенінскі пратэст...

І сёння я прымаю бок не многіх:
Радзіму непрытворна ён любіў,
І ў ёй сябе часцінкаю, –
не мог ён,
Душу самазабойствам не губіў…